09:05
Нашы чытачы

Іна Бурякова на Бярэзінскі спіртзавод (цяпер - участак вытворчасці спірту (г. Беразіно вытворчага цэха №8 (г.п. Урэчча) ААТ “МІНСККРЫШТАЛЬ” упраўляючая кампанія холдынгу “МІНСККРЫШТАЛЬГРУП”) уладкавалася 19 гадоў таму назад. Яна – апаратчык вырошчвання дражджэй. Работа гэта складаная, патрабуе дакладнасці, сканцэнтраванай увагі. Гэтых якасцяў у Іны Уладзіміраўны дастаткова. Наогул яна мае педагагічную адукацыю, некалі (гадоў 9) адпрацавала ў сельскіх школах. А потым жыццёвыя абставіны склаліся так, што давялося шукаць работу ў горадзе. Так жанчына апынулася на вытворчасці, у гістарычным будынку. 

–Пачынала я працаваць ў брадзільным аддзяленні, – гаворыць Іна Бурякова, – апаратчыкам браджэння рабіла 9 гадоў. Маім настаўнікам на вытворчасці стала Наталля Грыбко. Я вельмі ёй удзячна. У змене разам з майстрам Аленай Цітавец 7 чалавек. Працуем з 8 да 20 гадзін вечара і з 20 да 8 раніцы. Пасля работы іншы раз знаходзіцца час і на любімыя заняткі. – Некалі я любіла маляваць, – дадае Іна Уладзіміраўна, – а цяпер маё хобі – чытанне. Вельмі люблю гістарычную літаратуру, бульварныя раманы не цікавяць. Чытаю шмат. Толькі засмучвае той факт, што цяпер цяжэй дабрацца да бібліятэкі: вельмі далёка ад майго дому, лічы, у другім канцы горада.

Просмотров: 143 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar