Нераўнадушныя да ўсяго таго, што адбываецца ў краіне члены клуба ветэранаў педагагічнай працы “Сустрэча” ініцыявалі дыялогавую пляцоўку “Новая Канстытуцыя. Рэферэндум: народная думка” напярэдадні важнейшай падзеі – канстытуцыйнай рэформы. Ініцыятыву падтрымалі гарадская бібліятэка і рэдакцыя раённай газеты. Знайсці надказы на хвалюючыя пытанні: “Навошта меняць былую Канстытуцыю, калі яна з’яўляецца дастаткова моцным дакументам-узорам права?”, “Чым выклікана маштабная карэктыроўка Асноўнага закона з увядзеннем 11 новых артыкулаў?” зацікаўленым землякам дапамог разабрацца кампетэнтны ў гэтых пытаннях і аўтарытэтны чалавек з дастатковым жыццёвым вопытам і моцнай ідэалагічнай платформай – Анатоль Зябко, старшыня раённага Савета ветэранаў. Свой погляд-ацэнку новага праекта Канстытуцыі ад імя маладога пакалення бярэзінцаў выказаў прадстаўнік рэгіянальных СМІ Алесь Бычкоўскі. Дыялогавая пляцоўка дапамагла кожнаму вызначыцца з пазіцыяй аб абавязковасці ўдзелу у рэферэндуме і сур’ёзнасці і адказнасці гэтай падзеі. |