Краязнаўчы фонд Бярэзінскай бібліятэкі папоўніўся новымі выданні Барыса Манцэвіча, якія ў падарунак перадала яго дачка.
Барыс Манцеэвіч у 1969 годзе прыехаў у Беразіно і доўгі час працаваў рэдактарам раённай газеты “Бярэзінская панарама”. У 2002 г. разам з жонкай пераехаў у г. Вілейка.Смех і гумар суправаджаюць Барыса Манцэвіча усё жыццё. Свае сатырычныя вершы друкаваў у “Вожыку”, “Літаратуры і мастацтве”, “Звяздзе”, “Рэспубліцы” і іншых выданнях. Запісвае народныя паданні, прыказкі, прымаўкі, анекдоты і прыпеўкі, многія з якіх служаць яму крыніцай для паэтычнай творчасці. |