Другі год Школа Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі “ШТУРМ” пад куратарствам Бярэзінскай раённай бібліятэкі збірае падлеткаў для карыснага баўлення часу. 24 лютага прайшло пасвячэнне ў штурмаўцы новага набора юнгаў. Затым заўсёднікаў і навічкоў з’яднала гульнёва-пазнавальная праграма: SOS-шоў “Пасланне з бутэлькі”. Акцыя “Крыжовы паход супраць бутэлькі” прайшла з вынасам зладзейкі з наклейкай ў музейны кубрык экспанатаў ворагаў чалавецтва і сплюшчваннем піўной бляшанкі, забіваннем цвікоў у макет драўлянай цыгарэты. Чыстая кніга карабельнай каманды папоўнілася асабістымі подпісамі юных маракоў, якія далучыліся да штурмаўскага руху “Мы – чысты ўзрост без бруду шкодных звычак”. Аматары піўной моды і курэння трымалі клятву перад таварышамі па камандзе і атрымалі векселі даверу на пераадоленне шкодных звычак.
“Кніжная таможня” праверыла чытацкую актыўнасць юнгаў з уручэннем кнігалюбам персальных бонусаў чытацкай актыўнасці і “Залатых чытацкіх фармуляраў”. У фірменных блакнотах штурмаўцаў з’явіліся новыя запісы аб памятных момантах у Школе Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі “ШТУРМ”. |