15:02
Падарожжа ў гісторыю роднага краю

Інфармацыйна-краязнаўчы цэнтр Бярэзінскай раённай бібліятэкі стаў аб’ектам наведвання навучэнцаў Любушанскай сярэдняй школы. У пазнавальна-забаўляльнай форме рабятам была прадстаўлена цікавая інфармацыя з гісторыі  райцэнтра Беразіно і бярэзінскіх вёсак, пра знакамітых нараджэнцаў раёна, мясцовыя брэнды і абрады. Асаблівае ўраджанне на любушанскіх школьнікаў аказалі экспазіцыі, прысвечаныя гераічна-трагічным старонкам Вялікай Айчыннай вайны і вайны з Напалеонам 1812 года. Прадметы-сімвалы з краязнаўчага куфэрка паслужылі надзейным даведнікам для захапляючага падарожжа ў таямнічую гісторыю Бацькаўшчыны. Самыя дасведчаныя мелі магчымасць праявіць свае веды і атрымаць заахвочвальныя прызы юных краяведаў.    

          

Просмотров: 173 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar