Прафілактычная акцыя сярод непаўналетніх “Пасябруй з законам!” у Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе пачалася з віктарыны прававых ведаў “Ведаем і выконваем закон”. Каб разабрацца ў сур’езных пытаннях, юныя правазнаўцы запрасілі да сябе Багіню справядлівасці і правасуддзя – Феміду. І адразу ўзніклі пытанні: чаму ў яе павязка на вачах, а ў руках меч і шалі? Чаму менавіта ёй нават сам Зеўс давяраў выконваць правасуддзе? Феміда дапамагла ўдзельнікам віктарыны адказаць на пытанні, звязаныя з сучасным заканадаўствам: што з’яўляецца асноўным законам дзяржавы, што азначае зацвярджэнне "Канстытуцыя РБ мае вышэйшую юрыдычную сілу”. |