Да 140-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа ў Ушанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы аформлены беларускі куток пашаны "Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца" з дадаткова ўстаноўленай кніжнай выставай "песняры роднай Беларусі" у канцы навучальнага года для вучняў амаль усіх класаў была праведзена прэзентацыягэтага кутка. Дзеці з інтарэсам азнаёміліся з прапанаванымі матэрыяламі, узгадалі цікавыя моманты з жыцця і творасці беларускіх пісьменнікаў, нават пачыталі ўслых урыўкі з вядомых твораў. Пад час дзейнасці летняга лагера пры школе дзеці таксама былі запрошаны ў бібліятэку і больш падрабязна былі азнаёмлены з творамі Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія размешчаны на кніжнай выставе "Песняры роднай Беларусі" Беларускі куток будзе дзейнічаць на працягу ўсяго лета і кожны наведвальнік бібліятэкіможа з ім азнаёміцца. |