08:58
Прэзентацыя твораў Наталлі Батраковай

Што можа быць прыгажэй і цудоўней, чым  каханне? Менавіта гэта трапяткое пачуццё робіць чалавека шчаслівым, акрылёным, надае моц і жаданне жыць. Хто можа найбольш адчуць і перадаць жаночыя мары, летуценні, як не сама жанчына? З нагоды  надыходзячага  свята ўсіх закаханых, Мачаская сельская бібліятэка наладзіла  прэзентацыю твораў беларускай пісьменніцы Наталлі  Батраковай, вершы і проза якой пранізаны пачуццём.

Сучасная беларуская пісьменніца нарадзілася і вырасла ў невялічкім гарадку Бялынічы. Правільнай дзяўчынцы-выдатніцы вельмі падабалася матэматыка, а патаемным захапленнем было напісанне вершаў. На першым этапе перамог фізік – дыплом Беларускага ўніверсітэта інжынераў транспарту. І раптам, нечакана нават для самога аўтара, пальму першынства перахапіў лірык. І не дарэмна… Тыя, хто ўжо паспеў пазнаёміцца з раманамі “Территория души” і “Площадь согласия” змаглі адмеціць тую асаблівую ауру і настрой, які ахоплівае чытача з самых першых старонак. Нездарма, Наталля Батракова з’яўляецца адным з лідэраў сучасных празаікаў па колькасці прададзеных кніг у Беларусі. 

    

Просмотров: 286 | Добавил: berezinolib | Теги: цэнтральная бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar