15:47
Прысвячэнне земляку

19 верасня супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі адрасавалі гімназістам вечар-прысвячэнне да 100-годдзя Сяргея Сцяпанавіча Ігнатовіча "Настаўнік па адукацыі - следапыт па прызванню".

Мерапрыемства невыпадкова прайшло ў гімназіі, бо цяперашні музей школьнай установы заснаваў настаўнік гісторыі С. Ігнатовіч: спачатку ў 1967 г. тут адкрыўся пакой баявой славы, а ў 1972 г. ён быў ператвораны ў самы буйны ў раёне школьны музей. Ён уключаў каля 4 тыс. экспанатаў, у тым ліку перададзеных удзельнікамі вызвалення Бярэзінскага раёна - Героем Савецкага Саюза, генерал-маёрам М. Мультанам, палкоўнікамі Смірновым і Пазняковым.

Мерапрыемства дазволіла старшакласнікам пагартаць біяграфію земляка - франтавіка, старэйшыны краязнаўчага руху ў раёне, выдатніка народнай адукацыі, убачыць велічную постаць сціплага пры жыцці чалавека, адчуць гонар - ён наш зямляк! 

8 жніўня 2002 года растаяла свечка яго жыцця, а памяць застаецца. 

Успрыманню  матэрыяла дапамагла відэапрэзентацыя "Настаўнік гісторыі - настаўнік памяці" і выданне раённай бібліятэкі "Даследчык малой радзімы". 

Просмотров: 447 | Добавил: berezinolib
Всего комментариев: 0
avatar