11:08 Прысвячэнні роднай мове | |
Да Міжнароднага дня роднай мовы было прымеркавана пасяджэнне літаратурна-мастацкага клуба для малодшых школьнікаў "Прастаквашына" Брадзецкай сельскай бібліятэкі-клуба "Я размаўляю з мамай па-беларуску". Рабяты з задавальненнем узгадвалі словы і выказванні, якія найчасцей ужываюцца ў іх сям’і. Сярод самых распаўсюджанных словы- “Дзякуй”, “Добрай раніцы”, “Да пабачэння”. Урок беларусазнаўства “Які ж гэта цуд – мова”, адбыўся 21 лютага ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе. Юным наведвальнікам былі прапанаваны выстава “Цікавыя кнігі на беларускай мове” і конкурсы на лепшага знаўцу роднай мовы. Бібліятэкар Пагосцкай інтэграванай бібліятэкі ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы прапанаваў мясцовым школьнікам уключыцца ў акцыю “Лепшыя кнігі 21 стагоддзя”. Прыхільнікі беларускай літаратуры сярод першых вызначылі творы С. Алексіевіч на роднай мове. | |
Просмотров: 561 | | |
Всего комментариев: 0 | |