Сёння, 5 сакавіка,з нагоды святкавання 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы, драматурга, байкапісца, народнага пісьменніка Беларусі, у Мачаскай сельскай бібліятэцы праходзіць рэйтынг-дайджэст «Бярэзінскі Крапіва»(Міхась Скрыпка). Наведвальнікам бібліятэкі прадстаўлены творы як К.Крапівы, так і нашага земляка, ураджэнца вёскі Месціна, Бярэзінскага раёна, Міхася Скрыпкі. Чытацкую зацікаўленнасць прадстаўляюць творы абоіх пісьменнікаў. Але пабачым — хто ж атрымае перамогу ў рэйтынг-дайджэсце?
|