16:34
Родная мова, цудоўная мова!

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
…………………………………
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застаецца,
вечнае так, як народнае сэрца.

Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.
Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Але ўсялякае пачуццё гонару і годнасці перакрэслівае статыстыка. Падчас апошняга перапісу ўсяго 23,4% жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.
У Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе пра родную мову ўспамінаюць не толькі 21 лютага - большая частка мерапрыемстваў праводзіцца на беларускай мове, наведвальнікам заўседы прапаноўваюцца кнігі беларускіх аўтараў. Увесь месяц у бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава “Любі, шануй і ведай свае слова”. А ўдзельнікі аднаіменнай гадзіны роднай мовы “Любі, шануй і ведай свае слова” чыталі вершы і слухалі песні на такой цудоўнай, красамоўнай і мілагучнай мове.
Просмотров: 222 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar