У рамках Міжведамаснай раённай акцыі “Мы – супраць алкаголя” супрацоўнікі Багушэвіцкай сельскай інттэграванай бібліятэкі-клуба разам з выкладчыкамі ўстановы адукацыі "Багушэвіцкi ВНК дзіцячы сад-сярэдняя школа" правялі гадзіну разваг «Сакрэты маніпуляцыі: алкаголь». Удзельнікі сустрэчы шукалі адказ на самае актуальнае пытанне: «Калі алкаголь з'яўляецца наркотыкам, чаму ён прадаецца разам з прадуктамі харчавання і рэкламуецца нават па тэлевізары?» У ходзе мерапрыемства былі прадстаўлены творы М.Корзуна «Няскончаны партрэт», В.Хвалея «Прынцэса тусоўкі» і В.Гапеева «Ксюхіна поле», у якіх раскрываюцца праблемы алкагалізма і наркаманіі. |