13:12
Сцежкамі роднага краю

Традыцыйнымі сталі ў бібліятэцы пасяджэнні клуба творчых сустрэч. Госцем сеняшняй сустрэчы “Сцежкамі роднага краю” стала Алена Разумоўская. Яна нарадзілася ў горадзе Беразіно. Жыве ў горадзе Салігорску. Скончыла Барысаўскі педагагічны каледж. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Літаратурнай справай займаецца з юнацтва. Піша на дзвюх мовах: рускай і беларускай. Шматгранная і творчая асоба.  Публікуецца ў раённых, абласных, рэспубліканскіх СМІ.

Вучні з увагай слухалі расказ пісьменніцы аб яе творчасці, іх цікавіла ўсё, пачынаючы  ад пытанняў пра дзяцінства, заканчываючы планамі на будучае. Алена Разумоўская прачытала свае вершы, з паэтычных зборнікаў: “Плыви, рыбка, плыви”, “Не повторяется такое никогда”.

Напрыканцы сустрэчы госця падарыла бібліятэцы свае аўтарскія выданні. І пакінула добрыя пажаданні бярэзінскім чытачам у Кнізе ганаровых сяброў бібліятэкі.

Ураджанне засталося самае добрае і свелае, вельмі добра, што моладзь знаёміцца з пісьменнікамі “у жывую”.  Дакранаюцца да чароўнага свету паэзіі.

Просмотров: 255 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar