5 чэрвеня - Дзень аховы навакольнага асяроддзя і забеспячэння рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў належыць да ліку найбольш складаных і актуальных задач сучаснасці. З гэтай нагоды 5.06.2019г. работнікі Багушэвіцкай сельскай бібліятэкі наладзілі краязнаўчае падарожжа “Сцяжынкамі роднага краю” для вучняў школы, прымеркаванае да Дня аховы навакольнага асяроддзя.
Юныя краязнаўцы паказалі свае выдатныя веды пра народныя прыкметы надвор’я, праблемы аховы прыроды, пра насельнікаў рэк і лясоў, пра самыя цікавыя месцы нашага раёна і нават пра нашага земляка, нястомнага даследчыка-краязнаўцу Пятра Аўрамавіча Прыбыткіна, які заснаваў гісторыка-краязнаўчы музей у Багушэвіцкай школе. Дарэчы, трэба адзначыць, што ў гэтым годзе споўніцца 15 год з выдання гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць: Бярэзінскі раён”, асноўным саставіцелем якой быў гэты няўрымслівы, апантаныкрая знаўца-энтузіяст.
Самыя актыўныя ўдзельнікі нашай гульні атрымалі ўзнагароду – запрашальныя білеты на наша наступнае мерапрыемства, якое будзе прысвечана 200-годдзю нараджэння знакамітага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.
|