11:28 Сеанс смехатэрапіі для пажылых людзей | |
Правесці дзень пажылых людзей гараджане сталага ўзросту змаглі ў добрым настроі з карысцю для здароўя. Супрацоўнікі Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі прапанавалі шаноўным землякам сеанс смехатэрапіі “Быць вясёлым - здорава!”, які адбыўся 30 верасня ва ўтульным фае гарадскога кінатэатра “Юбілейны”. Гумарыстычна-сатырычныя інтэрмедыі цыкла “Гумар пад вясёлым парасонам” прадставіў бібліятэчны мона-тэатр “Сатырыкон”. Самым вясёлым былі ўручаны прызы. Эфект сеанса смехатэрапіі замацавала раздача вітаміна-смехатрына. | |
Просмотров: 305 | | |
Всего комментариев: 0 | |