Не прарываюцца летнія азімуты раённай Школы Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі “ШТУРМ” пад куратарствам Бярэзінскай раённай бібліятэкі. 8 ліпеня штурмаўцы завіталі ў раённы дзіцячы аздараўленчы лагер “Папараць-кветка”. Адпачываючым весела і карысна падлеткам быў прапанаваны агіт-марафон “Жыві ў адказе за свае ўчынкі!”. Фарміраванню правільных нормаў паводзінаў маладых спрыялі ралявыя імправізаваныя экспромт-пастаноўкі серыі “Невыдуманыя гісторыі”, прытчы і казка “Два браты”, дзе зачын задавалі актывісты школы “ШТУРМ” Сняжана Слабко і Ягор Бандарэнка. Актыўнасць падлеткаў стымулявала выдача “знакаў адметнасці” і прызоў. У інтэрактыўнай форме далучэннем удзельнікаў марафона былі прадстаўлены імпрэзы “Пешка на жыццёвым полі”, “Тры клубочкі жаданняў”, “Каўпакі заганаў і доблесцей”, сюрпрыз-акцыя “Прачытай залпам” з дэкламаваннем кароткіх злабадзённых вершаў цыкла “Паэтычны погляд на праблему”, тэксты якіх былі замацаваны на ўпакоўках сокаў. Вывешванне на камізэльку героя марафона сімвалічных ордэнаў Сумленя, Гонару і Сілы Волі падмацоўвалася паказальнымі жыццёвымі і літаратурнымі сюжэтамі і фактамі. Мерапрыемства ўсхвалявала, зацікавіла, перадала аўдыторыі пазітыўны зарад-імпульс, заставіла задумацца аб сваіх учынках і паводзінах. |