09:43 “Сёння школьнік – заўтра салдат” | |
Юнакоў хвалююць пытанні армейскага жыцця. Напярэдадні свята з мужчынскім характарам раённая бібліятэка прапанавала аптымістычна зірнуць на армейскую службу старшакласнікам СШ №3 г., якія былі запрошаны на патрыятычны хлапечнік “Сёння школьнік – заўтра салдат”. Арт-рэвю па кнізе Ю. Палякова “100 дзён да загада” прадаставіла па-мастацку ўвасобленыя ўражанні-адчуванні-перажыванні героя кнігі-прызыўніка: ад атрымання навабранцам позвы ў ваенкамат да салдацкіх будняў армейскага быту. З далучэннем навучэнцаў школы ажылі ўразлівыя эпізоды-моманты школы маладога байца і першага стрэльбішча, прысягі, салдацкага быта. Аповеды былі ўдала разбаўлены армейскім гумарам, армейскімі пісьмамі. Важна было ў ходзе сустрэчы запэўніць юнакаў дапрызыўнага ўзросту: арміі не трэба баяцца – у арміі трэба служыць. Армія – месца, дзе нараджаецца мужчына – чалавек-грамадзянін. Старшакласніку, які ўвасобіў вобраз навабранца кніжнага арт-рэвю, быў уручаны ордэн “Самаму лепшаму сыну Айчыны”. | |
Просмотров: 338 | | |
Всего комментариев: 2 | |
| |