27 лістапада 2019 г. у рамках раённага месячніка літаратурнага краязнаўства “Літаратура з правінцыяльнай прапіскай” прайшло пасяджэнне клуба “Классная компания №2” Бярэзінскай дзіцячай бібліятэкі для вучняў 5”б” класа СШ №2. Падчас літаратурна-краязнаўчай гадзіны “Славутыя імёны маёй малой радзімы” рабяты даведаліся пра ураджэнцаў Бярэзіншчыны, якія праславілі наш край. Гэта пра прэзідэнта АН БССР Барысевіча М.А.,кандыдата геолага-мінералагічных навук Зінаву Р.А., народнага артыста Беларусі, акцёра Нацыянальнага тэатра Я.Купалы Белахвосціка В.С., доктара гістарычных навук Іофэ Э.Р., дзеяча расійскага і германскага сацыял-дэмакратычнага руху, доктара філасофіі Парвуса А.Л. і інш. Больш падрабязна дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам дзіцячых пісьменнікаў-землякоў (Р.Няхая, Я.Курто, М. Скрыпкі, Р. Ігнаценкі), з серыяй бібліяграфічных паказальнікаў “Гонар і слава Бярэзіншчыны”, “Даследчыкі малой радзімы” раённай бібліятэкі, прысвечаных славутым землякам.
|