29 кастрысчніка ў Нацыянальным гістарычным музеі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу “Славутыя імёны маёй малой радзімы”, ініцыяванага ў межах Года малой радзімы рэдакцыямі “Краязнаўчай газеты” і газеты “Звязда”,ГА”Беларускі фонд культуры”.Загадчык аддзела маркетынгу Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі,аўтар краязнаўча-асветніцкага праекта да Года малой радзімы,95-годдзя Бярэзінскага раёна і 75-годдзя Вялікай Перамогі ”Гісторыя раёна ў суквецці датаў і імёнаў” адзначана дыпломам грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”.Такой ацэнкі заслужыла краязнаўчае выданне Бярэзінскай ЦБ 2019 г. ”Вось дык вёска!Вось дык мы!” і цыкл публікацый на старонках”Краязнаўчай газеты”.Узнагароды ўручалі галоўны рэдактар газеты”Звязда” П.Р.Сухарукаў,старшыня ГА “Беларускі фонд культуры” Т.І. Стружэцкі,член рэдкалегіі “Краязнаўчай газеты” пісьменнік Анатоль Бутэвіч.
|