У лютым мы адзначалі 65-годдзе са дня нараджэння беларускага пісьменніка, празаіка, лаўрэтата прэміі прафсаюзаў Беларусі, літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Уладзіміра Ягоўдзіка. Пісьменнік творыць свой мастацкі свет, як уласны дом, у які не сорамна і чытача запрасіць і самаму жыць наканавана, нешта дабудоўваць, пашыраць, аздабляць. У гэты цудоўны дом захапляючага міру мастацкіх твораў Уладзіміра Ягоўдзіка запрасіла Мачаская сельская бібліятэка шляхам прэзентацыі кніжнай паліцы «Слова юбіляру!» 
|