16:38
“Смачна па-беларуску”

Святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

Цукерку за слова па-беларуску можна было атрымаць у біблятэцы.

Каб атрымаць ласунак трэба было сказаць слова па-беларуску. Удзельніку акцыі выдадуць цукерку.

Прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў. Тут можна пазнаёміцца з вядомымі з дзяцінства мастацкімі творамі беларускіх песняроў Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа, І.Шамякіна і іншых. А таксама з энцыклапедычнымі выданнямі па гісторыі беларускага кнігадрукарства, біяграфіямі беларускіх асветнікаў, паэтаў, мастакоў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.

Далучыцца да роднага слова можа кожны наведвальнік Пагосцкай бібліятэкі.
Просмотров: 284 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar