Багач - гэта вялікае свята ў жыцці беларускай вёскі. Калісьці, калі жніво падыходзіла да канца, накідалі нязжатую жменю жыта, потым кусцік зажыналі, перавязвалі стужкай, гаварылі замову і ўрачыста, з песнямі і жартамі, неслі дадому. Гэта і быў Багач, якi потым ставiлi на покуць, дзе ён заставаўся на цэлы год. Вось гэты абрад адрадзілі госці Багушэвіцкай бібліятэкі-клуба 19 верасня пад час святкавання Багача-2020. На гэтым мерапрыемстве гучалі песні пра родную зямлю, вершы пра восень і ўрыўкі з паэмы Я.Колас "Сымон-музыка".
|