09:42
У гэты дзень здаўна памінаюць продкаў

8 лістапада праваслаўная царква ўспамінала вялікамучаніка Дзмітрыя Салунскага, а ў народнай традыцыі ў гэты дзень здаўна паміналі продкаў, таму і называюць яго па-рознаму: Дзмітрыеў дзень, Хаўтуры, Восеньскія Дзяды, Вялікія Асяніны.

Культ продкаў на Беларусі адзін з самых даўніх і трывалых. Карані шматлікіх рытуалаў і абрадаў хаваюцца ў далёкай даўніне. У аснове ляжыць вера ў тое, што душы памерлых жывуць пасля смерці, могуць наведваць сваіх нашчадкаў, дапамагаць ім у жыццёвых справах.

Людзі верылі, што на Дзяды душы продкаў прылятаюць да сваіх магілаў, таму прыходзілі на могільнікі, прыбіраліся і пакідалі пачастунак.

У гэты дзень абавязкова мыліся ў лазні, гатавалі рытуальныя стравы: куццю, клёцкі, бліны, мяса, яечню. Перад тым як сесці вячэраць, гаспадар тры разы абыходзіў са свечкай стол, адчынялі вокны, дзверы і клікалі па імёнах памерлых родзічаў.

У час вячэры гаварылі толькі пра продкаў, успаміналі іх учынкі, парады.

А пасля вячэры са стала не прыбіралі — для таго, каб памерлыя маглі за ім пасядзець у цішыні.

Прапануем вашай увазе верш нашага зямляка

Сяргея Каліты "Дзяды" 

У рамках месячніка "ЛІТАРАТУРНАЕ КРАЯЗНАЎСТВА Ў АСОБАХ" стартуе паэтычная анлайн-карусель "Чытаем разам паэтычныя радкі". Мясцовыя паэты і прыхільнікі іх таленту чытаюць вершы землякоў. Адкрываюць паэтычныя чытанні  вершы жыхара вёскі Якшыцы Сяржука Каліты  з літаратурнага альманаха выдавецтва Бярэзінскай раённай бібліятэкі "Зорка таленту, зорка паэзіі".

Просмотров: 231 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar