09:27
У пісьменніка юбілей

  Да юбілею беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, мовазнаўцы Міхася Пазнякова, якому 24 студзеня споўнілася 70 гадоў, Бярэзінская дзіцячая бібліятэка арганізавала кніжную выставу “У пісьменніка юбілей!”. Міхась Пазнякоў - Ў аўтара каля 100 кніг. Першая кніга М. Пазнякова была адрасавана дзецям “Дзіўныя блізняты” (1987г.), затым “Побач з татам” (1987г.), “Тры чарадзеі”(1991г.), “Ехаў поўны воз дзівос”(1994г.) і іншыя. Пісьменнік  некалькі разоў быў  госцем  нашай бібліятэкі. Бярэзінскім дзецям пашанцавала сустрэцца з Міхасём Паўлавічам на мерапрыемстве  “У нас у гасцях пісьменнік” і ўзяць аўтограф. Вершы Міхася Пазнякова для дзяцей уключаны ў падручнікі, хрэстаматыі, чытанкі, школьныя дапаможнікі. На словы паэта напісана шмат песен, асабліва для дзяцей. М. Пазнякоў з’яўляецца лаўрэтам літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры, рэспубліканскіх літаратурных прэмій “Лепшая кніга года” і інш.

 

Просмотров: 364 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar