"Не ў крыўду беларускім паэтам і празаікам, бадай не знойдзеш такой легендарнай біяграфіі. Біяграфіі франтавіка, камандзіра партызанскага атрада, разведчыка. Падпольшчыка і зноў…франтавіка” – гэта ўрывак з нарыса “Настаўнік, разведчык, пісьменнік Рыгор Няхай” Э. Іофе. Менавіта гэтаму сыну зямлі Бярэзінскай, франтавіку-пісьменніку была прысвечана краязнаўчая інфарміна “Вайна вачыма земляка”, якая прайшла ў Багушэвіцкай сельскай іннтэграванай бібліятэцы-клубе. |