У Багушэвіцкай СІБК ДУК "Бярэзiнская цэнтральная раённая бiблiятэка" прайшла вечарына, юбілейнага цыкла "Людзі і справы - Міншчыны слава", прысвечаная Міхаілу Кавалёнку , міністру аховы здароўя Беларусі, адрасаваная вучням мясцовай школы. У летапіс мястэчка Багушэвічы залатымі літарамі ўпісана імя гэтага славутага земляка. Сваім змястоўным і рознабаковым жыццём выхадзец з сялянскай сям' і праславіў на ўсю рэспубліку і краіну сваю вёску і родную Беларусь. Беларускі вучоны ў галіне тэрапіі, заслужаны ўрач БССР , удзельнік ВАВ, даследаваў стан здароўя насельніцтва Беларусі, вялікую навуковую цікавасць уяўляюць працы, прысвечаныя арганізацыі медыцынскай службы партызанскага руху ў гады ВАВ. М.І.Кавалёнак узнагароджаны 3 ордэнамі , медалямі ,прысвоена ганаровае званне заслужанага ўрача БССР. І мы , нашчадкі, павінны памятаць і ганарыцца землякамі, якія па праву лічацца гонарам краіны, гонарам Мінскай вобласці, якая ў студзіні адзначае свой 85-гадовы юбілей. |