08:35
Ведаць, каб не памыліцца

 18 лютага ў рамках прафілактычнай акцыі для непаўналетніх «Пасябруй з законам” у памяшканні Ушанскай сельскай бібліятэкі прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна для вучняў 3-4 класаў “Ведаць, каб не памыліцца”. Пад час мерапрыемства дзеці былі азнаёмлены са сваімі правамі і абавязкамі. Вялася размова пра знаёмыя казкі, дзе былі парушаны правы казачных герояў. Зачытваліся ўрыўкі з некаторых казак і вершаў. Узгадваліся песні вядомых мультгерояў. Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў размінцы – фізкультхвілінцы.    

Просмотров: 403 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar