08:34
Вясёлка-65

У выдавецтве “Адукацыя і выхаванне” выйшла ў свет вялікая кніга дзіцячых казак, п’ес і вершаў “Вясёлка-65”, прысвечаная юбілею часопіса “Вясёлка”. Сярод твораў і казка супрацоўніка "Бярэзінскай панарамы" Аляксандра Бычкоўскага “Мураш-падарожнік”, а таксама шмат цікавых дзіцячых твораў іншых беларускіх пісьменнікаў: сучасных і класікаў. Па словах Аляксандра Бычкоўскага казку “Мураш-падарожнік” ён прыдумаў у даўнія часы спецыяльна для маленькага дзіцяці, і хоць дзіця тое даўно вырасла і скончыла школу, казачка жыве самастойным жыццём, была надрукавана ў раёнцы, потым у часопісе “Вясёлка”, а зараз патрапіла ў вялікі зборнік казак, выпушчаны паважаным у краіне выдавецтвам. Дарэчы, падобных казак у нашага аўтара шмат, яны час ад часу пішуцца далей. Што ж датычыцца часопіса “Вясёлка”, ён ніколькі не старэе, не гледзячы на ўзрост, і застаецца цікавым для маленькіх чытачоў, як і шмат гадоў раней. Маляўнічая кніга – яскравае сведчанне таму факту.

 

Просмотров: 161 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar