08:41
Выстава карцін Віктара Анатольевіча  Коласа

У Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэцы прадстаўлена выстава карцін нашага земляка Віктара Анатольевіча  Коласа. Нарадзіўся ён 2 студзеня 1954 г. у маленькай маляўнічай вёсачцы Барсукі Бярэзінскага раёна. Вучыўся ў Замастоцкай пачатковай школе. Маляваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве. Яго натхнялі творы мастакоў - класікаў ХІХ стагоддзя. Стараўся пісаць жывапіс у кожны свабодны ад працы час. В.Колас – гэта творчы чалавек. Хаця дыплома аб спецыяльнай мастацкай адукацыі ў яго няма і жывапісу ён нідзе не вучыўся.
З 2004 г. мастак жыве і працуе ў Чыкага. На карцінах В.Коласа адлюстраваны рака Бярэзіна, дуброва, вербы ля ракі каля в. Святліца і многія іншыя краявіды Бярэзіншчыны. Многія карціны мастака суправаджаюцца вершамі таксама былога жыхара г. Беразіно Рамана Чарапахі. Большасць твораў В.Коласа – гэта пейзажы. За акіянам В.Колас вядомая асоба. У Беразіно мастак даслаў пейзажы тых месцаў, дзе нарадзіўся. Зрэшты, Беларусь – асноўная тэма творчасці В.Коласа. І што характэрна яна вельмі запатрабаваная ў заакіянскіх аматараў мастацтва.

Просмотров: 263 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar