Летнія вулічныя акцыі набываюць папулярнасць у аграгарадку Брадзец. Пагожым ліпеньскім днём супрацоўнікі Брадзецкай бібліятэкі-клуба прапанавалі рабятам агіт-кампанію “Бяры часопіс у рукі і не ведай скукі!”.
Акцыя “Часопісная лавачка” уключала экспромт – конкурс на самых цікаўных чытальнікаў дзіцячых часопісаў з эстафетай цікавых паведамленняў “Шмат цікавага у часопісах”. Самыя рэйтынгавыя публікацыі летняга сезона бібліятэчны работнік прадставіла ў часопісным хіт-парадзе “Не прамініце прачытаць!”.
 |