У калегі юбілей – добрых слоўцаў не жалей! Пад такім лейтматывам прайшло віншаванне з 55-гадовым юбілеем загадчыка аддзела абслугоўвання Берэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Валянціны Яроцкай.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Сакалоўская Г.А. уручыла імянінніцы Ганаровую гарамату аддзела. Эстафету афіцыйных віншаванняў прадоўжылі дырэктар Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Маеўская Н.М. і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Наскавец В.У. Загадчык аддзела маркетынгу Круталневіч Т. М. адрасавала каляжанцы паэтычную оду-прысвячэнне. Надалей гучалі шчырыя пажаданні ў адрас шаноўнай юбіляркі ад усіх супрацоўнікаў установы. |