4 жніўня 2022 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння Івана Антонавіча Брыля, народнага пісьменніка, ганаровага акадэміка НАН Беларусі.
Янка Брыль належыць да той плеяды беларускіх пісьменнікаў, якая прыйшла ў літаратуру ў канцы 30-х – пачатку 40-х гадоў. Чуйны да грамадскіх зрухаў, змен у сацыяльнай псіхалогіі Я. Брыль звяртаецца да актуальных тэм сучаснасці: уваходжанне ў новы лад старой заходнебеларускай вёскі, духоўныя пошукі моладзі, культура эмоцый і адносін з людзьмі. Жыццё і смерць, імгненне і вечнасць, радзіма і сусвет, прымус і свабода, вайна і мір, дзяржава і асоба, каханне і сяброўства, абавязак і выбар, бацькі і дзеці, сваё і чужое – гэта няспынная размова пра чалавека, пра яго жыццё на “планеце людзей”. Творы Я. Брыля неаднойчы перакладаліся на розныя мовы, пісьменнік і сам выступаў у ролі перакладчыка |