Талент – усюды жаданы госць, прапускнік у любую кампанію. Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы беларускамоўны журфікс гарадской інтэлігенцыі ветэранскага статусу ўквеціў сваім талентам прыхільнік беларускага пісьменства - журналіст і пісьменнік Алесь Бычкоўскі. Наш зямляк адсалютаваў 2022 году новай кнігай “Дзеці Сільмарыліёна”, чым выклікаў асаблівую зацікаўленасць бярэзінцаў. Крэсла шчырасці і інтэрв’ю ў журналісцкім стылі званага госця літаратурнай гасцёўні Бярэзінскай раённай бібліятэкі дазволілі зірнуць на яго творчасць з асаблівай ўвагай і захапленнем, адчуць індывідуальную творчасць асобы прыхільніка фантастыкі, краязнаўства і старадаўніх легендаў, аўтара 7-мі кніг прозы. На добры ўспамін аб сустрэчы А. Бычкоўскі аставіў аўтограф у кнізе ганаровых сяброў бібліятэкі і атрымаў эпіграмы-прысвячэнні з пажаданнем, каб не пакідала Муза і незачыняліся веснічкі, праз якія наведвае натхненне. |