У рамках Тыдня памяці "Званы Хатыні - памяці набат", прысвечанаму 80-годдзю трагедыі Хатыні ў Багушэвіцкай СІБК ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" прайшла выстава "Кніга - манумент памяці" з прэзентацыяй карты "Бярэзінскія гарыні", якая пакінула ўражанні смутку і гора суперажывання ў наведвальнікаў бібліятэкі. Таксама былі прадстаўлены кнігі А.Адамовіча "Я з вогненнай вёскі", А. Г.Зельскага "Хатынь - трагедыя народа", дзе закранута тэма знішчэння беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны.
|