1 чэрвеня 95 гадоў таму назад у 1927 годзе быў утвораны Бярэзінскі райпрамкамбінат (з 1 студзеня 1992 года – вытворча-гандлёвы камбінат “Бярозка”).

4 чэрвеня 45 гадоў таму назад у 1977 годзе на паўднёвай ускраіне Беразіно, каля в. Святліца, пачалося будаўніцтва буйнейшага ў вобласці сыраробнага завода.

7 чэрвеня 35 гадоў таму назад у 1987 годзе памёр Кандрат Антонавіч Баранаў. Нарадзіўся 28 лютага 1903 г. у  в. Капланцы.

8 чэрвеня 65 гадоў таму назад у 1957 годзе ў  Беразіно нарадзілася Бубенька Таццяна Станіславаўна, беларускі археолаг.

9 чэрвеня 95 гадоў таму назад у 1927 годзе Бярэзінскі раён у складзе Мінскай акругі.

13 чэрвеня 25 гадоў таму назад у 1997 годзе на сходзе моладзі ў г. Беразіно створана раённая арганізацыя Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (БПСМ). Першым яе сакратаром быў выбраны  Віталь Адамовіч.

18 чэрвеня 40 гадоў таму назад у 1982 годзе  памёр Іосіф Пятровіч Сакалоўскі, у ліпені 1942 г. – красавіку 1944 г. сакратар Бярэзінскага падпольнага РК КП(б)Б. Нарадзіўся ў в. Баравіно 18 красавіка 1912 г.

22 чэрвеня 25 гадоў таму назад у 2007 годзе  ў Беразіно адкрыўся новы магазін Бярэзінскага райспажыўсаюза “Ля таполі”.

25 чэрвеня 120 гадоў таму назад у 1902 годзе нарадзіўся Карасік Хаім Рубінавіч, ваенны дзеяч, удзельнік ВАв, генерал-маёр.

У чэрвені 85 гадоў таму назад у 1937 годзе адбыўся першы выпуск 10 класа Бярэзінскай сярэдняй школы.

У чэрвені 35 гадоў таму назад у 1987 годзе ў Беразіно на базе дзвюх дапожных арганізацый – ДРБУ-42 (былое ДЭУ-718) і ДЭУ – 192 – створана адзінае ў рэспубліцы ўпраўленне аўтамабільных дарог (УАД-1).

У чэрвені 35 гадоў таму назад у 1987 годзе  на Бярэзінскім спіртзаводзе адкрыты цэх па ўлоўліванню вуглекіслаты.

У чэрвені 25 гадоў таму назад у 2007 годзе сустрэў сваіх  пакупнікоў магазін будаўнічых матэрыялаў “Ля фантана”.