Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк  Бярэзіншчыны мае акрэслены рэгіянальны фармат і прыярытэтны характар. ДУК “Бярэзінская ЦРБ” працягвае традыцыі флагманскай краязнаўчай дзейнасці ў раёне і з’яўляецца 7-разовым дыпламатам рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

У краязнаўчых кутках бібліятэк прадстаўлены краязнаўчыя дасье, летапісы, інфармацыйна-рэкламныя стэнды. Кніжныя фонды бярэзінскіх бібліятэк па краязнаўству дапаўняюць самавыдавецкія выданні.

Краязнаўства - запатрабаваны накірунак дзейнасці бібліятэк у Год гістарычнай памяці - 2022. Не страчвае папулярнасці  экскурсійны праект Бярэзінскай ЦБ "Краязнаўчы лекторый на колах". 

Спектр праблем і актуальных накірункаў партнёрскай краязнаўчай дзейнасці на Бярэзіншчыне асвятляла дыялогавая пляцоўка "Краязнаўства ў святле Года гістарычнай памяці", ініцыяваная супрацоўнікамі раённай бібліятэкі і рэдакцыі раённай газеты з масавым далучэннем мясцовых краязнаўцаў і бярэзінскай інтэлігенцыі. Праблемам патрыятычнага выхавання сучаснікаў была прысвечана дыскурс-трыбуна для актывістаў грамадзянскага жыцця раёна "Краязнаўства - лепшая форма патрыятызму".

Старшакласнікам райцэнтра адрасаваны цыкл патрыятычных субот "Імя ў гісторыі раёна", патрыятычны хлапечнік "Сёння школьнік - заўтра абаронца Айчыны", тэатр маналога "Ішлі дзяўчаты па вайне" цыкла "Жаночы твар Перамогі", інфармацыйна-патрыятычны агляд "Памяць без тэрміна даўнасці", краязнаўчая прама-акцыя "Ведай край, у якім ты жывеш". Да 80-годдзя Хатынскай трагедыі ў рамках тыдня памяці "Званы Хатыні - памяці набат" для старшакласнікаў СШ №3 праведзены ўрок-рэквіем "Няхай не змаўкаюць званы Хатыні" з інфармдайджэстам "Рэха Хатыні на бярэзінскай зямлі". Да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай Вайны была прымеркавана рэквіем-акцыя "Белы журавель памяці" для выхаванцаў абаронча-спартыўнага лагера "Выратавальнік". 80-годдзю гібелі Бярэзінскага падполля быў прысвечаны вечар памяці "Іх імёны заўсёды ў страі" для мясцовай інтэлігенцыі і актывістаў грамадскага жыцця, патрыятычная гадзіна для навучэнцкай моладзі "Вазьмі сабе ў прыклад героя". 

Для мясцовай інтэлігенцыі горада бібліятэкарамі былі зладжаны вечар-партрэт "Міністр родам з вёскі" да 80-годдзя земляка М. Архіпца, вечар-камплімент "Зямляк з афганскай біяграфіяй" акцыі "Дзве вайны - дзве памяці".

Для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН рэалізаваны патрыятычны чытай-дворык "Памяць аб вайне нам кнігі ажыўляюць" у скверы каля гарадской бібліятэкі. 

На Кургане Славы супрацоўнікі раённай бібліятэкі 25-26 чэрвеня прадставілі інтэрактыўную пляцоўку "Бярэзіншчына патрыятычная, Бярэзіншчына літаратурная". Да Дня Незалежнасці РБ рэалізаваны маладзёжны велапрабег з патрыятычнай рэквіем-стаянкай ля помніка ў гарадскім парку "Памятаем. Шануем. Ганарымся".

Пасля рэканструкцыі гарадской бібліятэкі з чэрвеня рэалізуецца праект "Краязнаўства для ўсіх і кожнага" з цыклам экскурсій у інфармацыйна-краязнаўчы цэнтр бібліятэчнай установы, адрасаваны прадстаўнікам насельніцтва рознай узроставай катэгорыі: навучэнцкай моладзі, выхаванцам дзіцячых садкоў і аздараўленчых лагераў, працоўным калетывам, прадстаўнікам бізнес-структур, ідэалагічнаму актыву і вядучым спецыялістам райвыканкама. Наведвальнікам бібліятэчныя гіды прадстаўляюць аглядныя экскурсіі "Раён у імёнах. падзеях і фактах" і арт-экскурсы цыкла "Жывая Гісторыя". У чэрвені - жніўні зладжана - 32 экскурсіі. Рэклама новага краязнаўчага інфарэсурса Бярэзінскай ЦБ вялася на каналах СТБ "Міншчына", двойчы  БТ-1 "Навіны рэгіёна".

Да Дня народнага адзінства і 15-годдзя сімволікі Беразіно прымеркаваны тыдзень гонару і адзінства "Міншчына мая, мы - часцінка твая!" з цыклам трыбун гонару "Нас яднаюць сімвалы роднага краю".