1 чэрвеня 10 гадоў таму назад у 2013 годзе была створана працоўная група па стварэнні раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
18 чэрвеня 75 гадоў таму назад у 1948 годзе ўрачыста адкрыты стадыён у Беразіно.
20 чэрвеня 95 гадоў таму назад у 1928 годзе па маршруце Мінск-Беразіно быў пушчаны першы аўтобус.
21 чэрвеня 65 гадоў таму назад у 1958 годзе на магіле першага камсамольца раёна Мікалая Рыбачонка ў в. Багушэвічы замест знішчанага ў гады Вялікай Айчыннай вайны помніка адкрыты новы абеліск.