Летні праект

"Чытай-дворык"

Мэта: стварэнне інтэактыўнай вулічнай кніжнай пляцоўкі на прылягаючай да бібліятэкі тэрыторыі, у зонах масавага адпачынку, на дзіцячых дваровых пляцоўках з цыклам тэматычных праграм.

Задачы: наладзіць узаемадзеянне з адпачываючай катэгорыяй насельніцтва з акцэнтам на падлеткавую аўдыторыю, рэклама кнігі і бібліятэкі, пашырэнне магчымасцей цікавага і карыснага адпачынку у летні аздараўленчы перыяд.

Мэтавая група: моладзь і падлеткі, гараджане

Супрацоўніцтва: установы культуры горада

Перыяд рэалізацыі: 2020 - 202 5 (летні сезон)

Кароткае апісанне праекта: цыкл мерапрыемстваў  пад адкрытым небаме на спецыальна абсталяваных пляцоўках з перасоўнымі выставамі ў тэатральна-гульнёвай форме дазваляе рэалізаваць шырокі спектр тэматычных праграм-акцый: чытай-дворык пад ліхтаром міласэрнасці, чытай-дворык пад сонцам дабрыні, патрыатычны чытай-дворык, пад зоркай сяброўства з кніжным дэсантам "Кніжка вышла пагуляць" на дзіцячых пляцоўках новабудоўляў горада, у  скверы бліз бібліятэкі, у гарадскім парку, у зоне адпачынку каля возера.

Рэалізатар: Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка