Гимн г. Березино

сл. Г.Щур

муз. Г.Игнатенко

 

«Гарадок дарагі»

Ля Бярозы-ракі

Гарадок ёсць такі,

Куды сэрца хінецца заўсёды.

Тут маленства дзянькі,

Як вясной ручайкі,

Адплылі, уцяклі з крыгаходам.

Гарадок дарагі…

За ракою – стагі,

Тут сябруе асфальт з сенакосам,

Лес – рукою падаць,

Ды заводы, відаць,

Не пакрыўджаны гэтакім лёсам.

Родны край, родны кут…

Людзі добрыя тут,

А якія красуні дзяўчаты!

Толькі вокам зірнеш,

Дык ад мар не заснеш

І адразу паедзеш у сваты.

Над Бярозай-ракой

Цішыня і спакой.

Горад спіць у каханне спавіты.

Шчасця вам, землякі!

Хай мінаюць вякі,

Хай жыве наш народ працавіты!

Колькі гора, пакут

Зведаў родны наш кут!

Хай жа сонца хутчэй усміхнецца.

Мой Бярэзінскі край,

Заспявай і зайграй,

Сэрца к сэрцу няхай прыхінецца!