Сацыяльна-культурны праект

"ГОРАД – ГЭТА МЫ!"

Мэта: папулярызацыя і кансалідацыя  прадстаўнікоў лепшай часткі райцэнтра: сем’яў, працоўных дынастый, прафесіяналаў сваёй справы, ветэранаў працы, грамадскіх дзеячаў, таленавітай моладзі, школьных лідараў, прадпрымальнікаў.

Асноўныя задачы: пашырэнне супрацоўніцтва з разнастайнымі дзяржаўнымі, прафсаюзнымі, грамадскімі структурамі;

адлюстраванне гісторыі горада праз лёсы жыхароў актыўнай жыццёвай пазіцыі, лепшых па прафесіі, сведак памятных дат і падзей, знаўцаў колішняга побыту і культуры, носьбітаў пазітыўных сямейных традыцый;

ушанаванне землякоў, якія з’яўляюцца прыкладам служэння абранай справе і адданасці роднаму гораду з высокай меркай духоўнасці, інтэлігентнасці, працавітасці, ўзорнага бацькоўства;

фарміраванне гонару за поспехі і дасягненні гараджан, адчуванне горада як адзінага цэлага ў людзей розных пакаленняў.

Мэтавая група: жыхары райцэнтра рознай ўзроставай катэгорыі.

Супрацоўніцтва: прафсаюзныя камітэты, грамадскія аб'яднанні, раённы савет ветэранаў,  краяведы-аматары, актывісты культурнага жыцця горада і раёна.

Перыяд рэалізацыі:  2021 - 2023гг. 

Кароткае апісанне праекта: праект прадугледжвае правядзенне цыкла інавацыйна-творчых мерапрыемстваў-прысвячэнняў жыхарам райцэнтра, гарадскіх злётаў-форумаў, прэстыж-фестываляў і імідж-акцый з далучэннем прадстаўнікоў перадавой часткі грамадства, якія ўвасабляюць інтэлігентную эліту горада, актыў прафсаюзнага, ветэранскага і жаночага руху, узор сямейных працоўных дынастый.

Рэалізатар праекта: ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка”  аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.