4 красавіка 100 гадоў таму назад у 1922 годзе нарадзіўся Сугрын Валянцін Васільевіч, Герой Савецкага Саюза (18 жніўня 1945г.). У чэрвені 1944г. фатаграфаваў лінію варожай абароны на рубяжы Барысаў - Беразіно.

7 красавіка 100 гадоў таму назад у 1922 годзе ў Ігуменскім павете пачалася праверка дапамогі галадаючым, была створана камісія па канфіскацыі каштоўнасцей.

7 красавіка 30 гадоў таму назад у 1992 годзе рашэнне аб рашэнне утварэнні УАД-1 скасавана. Былі адноўлены ДРБУ-42 і ДРБУ-192.

17 красавіка 50 гадоў таму назад у 1972 годзе на паўднёвай ускраіне г. Беразіно ўступіў у эксплуатацыю новы трохпавярховы будынак бальніцы.

18 красавіка 65 гадоў таму назад у 1957 годзе ў Беразіно адбылася нарада перадавікоў сельскай гаспадаркі раёна.

18 красавіка 110 гадоў таму назад у 1912 годзе ў в. Баравіно нарадзіўся Сакалоўскі Іосіф Пятровіч,  у  ліпені 1942 г. –  красавіку  1944 г. сакратар Бярэзінскага падпольнага РК КП(б)Б. Памёр 18 чэрвеня 1982 г.

23 красавіка 80 гадоў таму назад у 1942 годзе ў Беразіно гітлераўцы павесілі актыўных падпольшчыкаў Л.Б.Шунэйку, Л.Я.Гансоўскую, Ф.Ф.Глінскага, Я.Ермалкевіча і З.С.Маёраву.

25 красавіка 80 гадоў таму назад у 1942 годзе на тэрыторыі Ляжынскага сельсавета сфарміраваны партызанскі атрад “Бальшавік” (камандзір  Мікалай Лявонцьевіч Дзербан).

25 красавіка 15 гадоў таму назад у 2007 годзе ў Беразіно на вуліцы М.Рамановіч гасцінна адчыніў свае дзверы фірменны магазін ЗАТ “Клявіца”.

18 красавіка 35 гадоў  таму назад у 1987 годзе памёр Якуб (Якаў Сідаравіч) Ермаловіч, беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 7 жніўня 1910 г. у в. Вяшэўка.

28 красавіка 40 гадоў таму назад у 1982 годзе  ў РДК г. Беразіно праводзіліся здымкі мастацкага фільма “Іван” кінастудыі “Беларусьфільм”.

У красавіку 65 гадоў таму назад у 1957 годзе ў Мікулічах пачата будаўніцтва сямігадовай школы.

У красавіку 20 гадоў таму назад у 2002 годзе было арганізавана ЗАТ “Клявіца”.