1 красавіка 45 гадоў таму назад у 1978 годзе ў раёне пачала дзейнічаць арганізацыя «Райсельгасэнерга», зараз ААТ «Бярэзінскае аграпрамэнерга».

3 красавіка спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Людмілы Мікалаеўны Барташэвіч. Ураджэнка г/п Беразіно, актрыса. Працавала ў Беларускім тэатры юнага гледача. Выконвала галоўныя ролі ў спектаклях “Рэпартаж з пятлёй на шыі” Ю.Фучыка, “Маладая гвардыя” А.Фадзеева, “Дванаццатая ноч” У.Шэкспіра і інш.

15 красавіка 75 гадоў таму назад у  1948 годзе ў в.Гарэнічы на ​​р.Клява пачалося будаўніцтва гідраэлектрастанцыі (ГЭС).