11 ліпеня 90 гадоў таму назад у 1932 годзе ў в. Пуцькава стрэлам праз акно быў паранены старшыня Сялібскага сельсавета Сцяпан Цітавіч Крыварот.
9 ліпеня 25 гадоў таму назад у 1997 годзе па запрашэнню райвыканкома Бярэзіншчыну наведаў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі Філарэт.
12 ліпеня 25 гадоў таму назад у 1997 годзе райвыканком прыняў рашэнне аб рэарганізацыі вочна-завочнай фізіка-матэматычнай і інфарматычнай школы ў раённы Цэнтр развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей дзяцей, падлеткў і юнацтва. Пры Цэнтры створаны дашкольнае і школьнае аддзяленні.
16 ліпеня 25 гадоў таму назад у 1997 годзе памёр ветэран ВАв, былы сакратар падпольнага райкома камсамола Міхаіл Фёдаравіч Пыж. Нарадзіўся 25 кастрычніка 1916 г. у в.Мацевічы.
26-27 ліпеня 70 гадоў таму назад у 1952 годзе адбылася шостая партыйная канферэнцыя (136 дэпутатаў ад 424 камуністаў).
У ліпені 65 гадоў таму назад у 1957 годзе выйшаў першы нумар шматтыражнай газеты “За высокі ўраджай” – орган партыйнай арганізацыі і праўлення калгаса “Бярэзіна”. Газета выходзіла два разы ў месяц тыражом 350 экземпляраў.
20 ліпеня 160 гадоў таму назад у 1862 годзе начальнік Мінскай губерні з Ігуменскага павета пачаў агляд валасцей губерні.
30 ліпеня 50 гадоў таму назад у 1972 годзе памёр Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч, беларускі вучоны ў галіне аграхіміі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар. Нарадзіўся 19 сакавіка 1906 г. ў в. Мацевічы.