1 ліпеня спаўняецца 195 гадоў з дня нараджэння Іпаліта Гіляравіча Гараўскага, беларускага пейзажыста, ураджэнца маёнтка Уборкі ў межах в. Астраўкі (1828 - пасля 1864).

2 ліпеня 25 гадоў таму назад у 1998 годзе ў гарадскім скверы ля кінатэатра «Юбілейны» адкрыўся мемарыяльны знак у гонар пяці падпольшчыкаў, павешаных фашыстамі 24 красавіка 1942 года.    

3 ліпеня 65 гадоў таму назад  у 1958 годзе ў скверы горада Беразіно прайшло ўрачыстае адкрыццё помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам Чырвонай Арміі і партызанам.

5 ліпеня 40 гадоў таму назад  у 1983 годзе выйшаў 6-тысячны нумар газеты "Сцяг Леніна" (наклад 7333 экз.).

6 ліпеня 60 гадоў таму назад  у 1963 годзе ў в. Асмолаўка нарадзіўся Сяргей Іванавіч Карканіца, воін-інтэрнацыяналіст, які загінуў 14 кастрычніка 1983 года ў Афганістане. Рашэннем райвыканкама ад 23 мая 1997г. вул.Палявая ў райцэнтры Беразіно перайменавана ў вуліцу яго імя.