4 лістапада 35 гадоў таму назад у 1987 годзе на цэнтраальнай плошчы г. Беразіно перад Домам Саветаў адкрыты помнік У.І.Леніну.
7 лістапада 75 гадоў таму назад у 1947 годзе ў гонар 30-й гадавіны Вялікага Кастрычніка ў строй дзеючых уступіў новы цагельны завод “Чырвоны бераг” у в. Беражкі.
7 лістапада 65 гадоў таму назад у 1957 годзе ў калгасе “Камунар” (в. Пагост) была здадзена ў эксплуатацыю электрастанцыя.
7 лістапада 55 гадоў таму назад у 1967 годзе ўступіў у строй дзеючых каўбасны цэх раённай нарыхтоўчай канторы.
7 лістапада 55 гадоў таму назад у 1967 годзе быў узведзены ў эксплуатацыю кінатэатр “Юбілейны”.
7 лістапада 35 гадоў таму назад у 1987 годзе адбылося першае выступленне хору ветэранаў РДК.
12 лістапада 55 гадоў таму назад у 1967 годзе на доме жыхара в. Жабаўка ( з 1964г. – Партызанка) Несцяровіча Ф.М., у якім 15 студзеня 1943 года была праведзена Бярэзінская падпольная раённая партыйная канферэнцыя, адкрыта мемарыяльная дошка.
15 лістапада 100 гадоў таму назад у 1922 годзе ў Каменным Барку нарадзіўся Архіпец Мікалай Цімафеевіч, міністр прамысловага будаўніцтва БССР. Памёр у жніўні 1966 года.
17 лістапада 35 гадоў таму назад у 1987 годзе Бярэзінскае адзяленне рэспубліканскага аб’яднання службы “Ахова” выйшла з падначалення былой Чэрвеньскай пазаведамаснай аховы і стала самастойным.
22 лістапада 15 гадоў таму назад у 2007 годзе была зацверджана новая сучасная геральдычная сімволіка г. Беразіно.
26 лістапада 115 гадоў таму назад у 1907 годзе ў в. Месціна нарадзіўся паэт-саттырык, празаік і драматург Скрыпка Міхаіл Аляксандравіч.
28 лістапада 80 гадоў таму назад у 1942 годзе фашысцкія захопнікі спалілі вёску Баравіно разам з яе жыхарамі.
28-30 лістапада 25 гадоў таму назад у 1997 годзе ў Беразіно адбыўся абласны фестываль аматарскіх тэатраў “Бярэзінская рампа”.
У лістападе 70 гадоў таму назад у 1947 годзе адбылася другая пасляваенная партыйная канферэнцыя, якая сабрала дэлегатаў ад 406 камуністаў.
У лістападе 50 гадоў таму назад у 1972 годзе быў створаны вакальна-інструментальны ансамбль “Ранак” Бярэзінскага РДК.