7 лістапада 55 гадоў таму назад у 1968 годзе вуліца Чэрвеньская ў горадзе Беразіно перайменавана ў Кастрычніцкую, а вуліца Кастрычніцкая - у Кастрычніцкі завулак.
7-8 лістапада 90 гадоў таму назад у 1933 годзе праз раку Бярэзіна быў адкрыты мост. На ўрачыстасці прысутнічаў старшыня Саўнаркама БССР М.М. Галадзед.
У лістападзе 80 гадоў таму газад у 1943 годзе ў вёсцы Жабаўка прайшла першая канферэнцыя Бярэзінскага падпольнага райкама КП (Б). У памяць аб гэтай падзеі ў 1972 годзе ўстаноўлена стэла.
У лістападзе 50 гадоў таму назад у 1973 годзе ў Беразіне пачала дзейнічаць гасцініца на 70 месцаў.