2 лютага 65 гадоў таму назад у 1957 годзе памёр празаік, крытык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч. У 1938 годзе працаваў настаўнікам у раёне. Нарадзіўся  7 мая 1919 года.

2 лютага 50 гадоў таму назад у 1972 годзе ў РДК адбылася ХVIII раённая камсамольская канферэнцыя.

4 лютага 120  гадоў таму назад у 1902 годзе адкрыла свае дзеянні Бярэзінскае яўрэйскае таварыства дапамогі бедным яўрэям.

27-28 лютага 85 гадоў таму назад у 1937 годзе ў г. Беразіно праходзіла 8-я раённая справаздачна-выбарная камсамольская канферэнцыя.

24 лютага 30 гадоў таму назад у 1992 годзе газета “Сцяг Леніна” з трохразавага выхаду ў тыдзень перайшла на двухразавы  ( у сераду і суботу ).

24  лютага  35 гадоў таму назад у 1987 годзе ўтвораны раённы савет ветэранаў вайны і працы. Яго старшыня – Дзмітрый Барысавіч Шрэйн.

У сярэдзіне лютага 105 гадоў таму назад у 1917 годзе быў ўтвораны Ігуменскі павятовы Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.