2 мая 95 гадоў таму назад у 1927 годзе  ў в. Ягадка нарадзіўся  Аўсіевіч Сяргей Ільіч, Герой Сацыялістычнай Працы (1974 г.).

4 мая 90 гадоў таму назад у 1932 годзе ў в. Гарадзішча нарадзіўся Прашковіч Мікалай Іванавіч, літаратуразнавец, крытык, перакладчык. Памёр 2 лютага 1983 года.

8 мая 50 гадоў таму назад у 1972 годзе ў СШ№1 (цяпер гімназія) быў адкрыты музей баявой славы.

9 мая 50 гадоў таму назад у 1972 годзе ў в. Уша адбыўся мітынг і адкрыццё помніка-абеліска  воінам, якія загінулі за вызваленне вёскі летам 1944 года.

9 мая 55 гадоў таму назад у 1967 годзе на радзіме Героя Савецкага Саюза С.Ф.Аляшкевіча  у вёсцы Чыжаха ўстаноўлены бюст героя.

7-9 мая 105 гадоў таму назад у 1917 годзе адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Ігуменскага павета па зямельнаму пытанню.                                     

12-13 мая 10 гадоў таму назад у 2012 годзе ў Мар’інай Горцы прайшоў першы адкрыты фестываль песні і музыкі “Майскі вальс” на прыз  кампазітара І. Лучынка. Народны вакальны ансамбль “Рэтра” стаў уладальнікам Гран-пры.

12 мая 180 гадоў таму назад  ў 1842 годзе памёр Ваньковіч Валенцій Мельхіёравіч, мастак. Нарадзіўся 14 лютага 1800 г. (паводле іншых звестак 1799 г.).

12 мая 45 гадоў таму назад у 1977 годзе Васілію Міхайлавічу Ермаловічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Нарадзіўся ў 1929 годзе ў в. Дзевяніца.

15 мая 115 гадоў таму назад у 1907 годзе ў  в. Локаць нарадзіўся Дзербан Мікалай Лявонавіч, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Міншчыне.

21 мая 45 гадоў таму назад у 1977 годзе ў Беразіно адкрыты новы будынак раённага Дома культуры (РДК).

23 мая 25 гадоў таму назад у 1997 годзе рашэннем райвыканкома вуліца Палявая ў Беразіно перайменавана ў уліцу імя С.І.Карканіцы – воіна-афганца, нашага земляка.

24-25 мая 80 гадоў таму назад у 1942 годзе партызаны 208-га атрада разграмілі варожы гарнізон у  в. Багушэвічы.

26 мая 65 гадоў таму назад у 1957 годзе ў Беразіно адбыўся першы раённы фестываль моладзі “За мір  і дружбу”. Сабралася каля 3000 чалавек.

26 мая 65 гадоў таму назад у 1957 годзе ў Беразіно здадзены ў эксплуатацыю цагельны стралковы цір  паўзакрытага тыпу.

29 мая 30 гадоў таму назад у 1992 годзе адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па стварэнню раённай арганізацыі Партыі камуністаў Беларусі.

У маі 95 гадоў таму назад у 1927 годзе сяляне в. Міластава ўпершыню пасеялі лубін.

У маі 95 гадоў таму назад у 1927 годзе ў в. Каменны Барок арганізавана меліяраціўнае таварыства.

У маі 80 гадоў таму назад у 1942 годзе створаны 345-ы партызанскі атрад (камандзір  С.А.Яроцкі).

У маі 80 гадоў таму назад у 1942 годзе ў в. Якшыцы паліцаі расправіліся з сям’ёй піянера Мішы Хацько, які загінуў  у баі ў 1943 года.

У маі 50 гадоў таму назад у 1972 годзе ў азнаямленне 50-годддзя Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У.І.Леніна ў Беразіно, вуліца Паложынская перайменавана ў Піянерскую.