1 мая 75 гадоў таму назад у 1948 годзе ў гонар першамайскага свята ў скверы г.Бярэзіна ўсталяваны помнік У.І.Леніну, адліты ў г.Маскве.
1 мая 55 гадоў таму назад у 1968 годзе ў г.Беразіна адкрыўся новы шырокаэкранны кінатэатр «Юбілейны».
4 мая 230 гадоў таму назад у 1793 годзе была ўтворана Мінская губерня з 9 паветаў, у тым ліку Ігуменскага.
8 мая 50 гадоў таму ў 1973 годзе ў двары Пагосцкай школы адкрыты помнік-абеліск у гонар былых вучняў школы, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
15 мая спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Ізраіля Барысавіча Элентуха, мастацтвазнаўцы. Нарадзіўся ў 1913 годзе ў в. Сяліба.
30 мая спаўняецца 80 гадоў з дня гібелі ўдзельніцы партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці Рамановіч Марыі Лукінічны. Нарадзілася ў 1916 г. у в. Ягадка.